Басовішча-2010 пройдзе без NRM, «Крамы» і «Нэйра Дзюбеля»
10.05.2010 11:29
—
Новости Культуры
|
На фэстывалі «Басовішча» сёлета ўпершыню за шмат гадоў ня будзе такіх традыцыйных для яго хэдлайнэраў, як NRM, «Крама» і «Нэйра Дзюбель». Старшыня БАС Кася Кузьміч «У Беларусі з"явіліся новыя гурты, новыя жанры, конкурс таксама ўжо інакш выглядае. Хочам разнастаіць «Басовішча» новай актуальнай беларускай музыкай. Фэстываль патрабуе зменаў. Зрэшты, калі не атрымаецца, тады не праблема ў наступным годзе зрабіць у ранейшым фармаце. Імкнемся зрабіць «Басовішча» сапраўдным культурным фэстам. Канцэпцыя не змяняецца — фэст адлюстроўвае сучасную беларускую музыку», — адзначае старшыня БАС. Нагадаем, што сёлета «Басовішча» пройдзе 16–18 ліпеня. АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затое з «Троіцай» і, магчыма, «Ляпісамі». |
|