Dolce Vita завітала ў Мінск
13.05.2010 11:26
—
Новости Культуры
|
«Океан Ельзи» ці не адзіны гурт з суседніх краін, што даволі часта з’яўляецца ў Беларусі. Нягледзячы на гэта «ОЕ» заўсёды прыцягвае цікавасць, а трапіць на яго выступ не вельмі проста.
На гэты раз украінцы прывезлі ў Мінск праграму з Dolce Vita тура, у якую увайшлі старыя песні ды некалькі новых з апошняга аднайменнага альбому. Як водзіцца, Вакарчук з кампаніяй перад выступам паразмаўлялі з журналістамі. На гэты раз аб украінскай мове, «Ляпісах», ды новым альбоме. «Мяне цікавіць не столькі пытанне чысціні ў краінскай мовы (а мова нашых песняў не такая ўжо чыстая), а яе жыццёвасць. Я хачу, каб украінская мова жыла і каб на ёй размаўляла як мага больш людзей. Увогуле пытанні мовы ў творчасці (у адрозненні ад мовы ў палітыцы) — пытанне надуманнае. Галоўнае сэрца, якое адчувае або не. Я спяваю, — распавёў Вакарчук. Што датычыць загалоўнай песні з новага альбома, то аказваецца, што яна навеяная творамі Феліні: «Вядомы фільм Феліні іранізаваў над старой італьянскай арыстакратыяй Вакарчук таксама даволі стрымана пахваліў Міхалка: «Прыязны нам гурт, а яшчэ і запісваемся на адной студыі. Скажам так — гэта не тая музыка, якую я буду слухаць дома, але мне падабаецца іх апошні рух да больш рокавага, валявога гучання, ён мне сугучны. Мне вельмі падабаецца іх іронія». А потым быў канцэрт. Ён звыкла пачаўся на 40 хвілін пазней запланаванага. Публіка ўжо пачынала абурацца, аднак калі «ОЕ» з’явіліся на сцэне і зайгралі « «ОЕ» нават заспявалі у Мінску новы хіт «Небо над Дніпром», які збіраліся выконваць толькі ў тых гарадах, што ляжаць ля гэтай вялікай ракі. «Океан Ельзи» на канцэртах і ў запісах — непараўнальныя рэчы. Меладычнасць студыйных альбомаў падчас жывога выканання напаўняецца мноствам імправізацый. А гэта заўсёды прываблівае. Разам з шалёнай харызмай Вакарчука «ОЕ» ператвараецца ў бомбу. І ёй не замінаюць нават слязлівыя тэксты пра каханне. Наступныя беларускія канцэрты «ОЕ» пройдуць: 13.05 Віцебск,«Океан Ельзи» — ці не самы вядомы ўкраінскі Алесь Пілецкі, Павал Касцюкевіч, Таццяна Гаўрыльчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы прайшоў канцэрт гурта «Океан Ельзи».
|
|