Doctor Honoris Causa Алесь Разанаў
13.05.2010 13:28
—
Новости Культуры
|
Алесь Разанаў атрымаў званне ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Гэтае званне даюць паэту «за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу».
Званне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта» прысуджаецца найбольш вядомым навукоўцам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам, як беларусам так і замежнікам. На цяперашні момант званне ганаровага доктара ЕГУ маюць 13 асобаў, сярод якіх айцец Аляксандр Надсан, Кшыштаф Занусі і былы літоўскі прэзідэнт Альгірдас Бразаускас. Ганараванне паэта адбудзецца 19 мая ў Вільні ў навучальным корпусе ЕГУ (Валакупю, 5). Пасля цырымоніі пройдзе творчы вечар паэта. ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь Разанаў атрымаў званне ганаровага доктара Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
|
|