Аляксандр Куллінковіч: «Жоўці ўва мне паменела»
13.05.2010 16:31
—
Новости Культуры
|
Лідэру гурта Neuro Dubel зрабілі апэрацыю на чэраўную паражніну. «Сказалі, калі ня выдалю жаўцяк — ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць. Цяпер абяцаю быць дабрэйшым, жоўці ўва мне паменела».
У больніцу музыкант паклаўся адразу па вяртаньні з канцэрту гурта ў віцебскім амфітэатры, дзе Neuro Dubel выступаў у вялікім зборным канцэрце разам зь «Ляпісам Трубяцкім», J:Морс і Би‑2. Аляксандр паставіўся да навіны пра апэрацыю спакойна: «Сказалі, калі не выдалю жаўцяк — ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць». Апэрацыя на чэраўную паражніну з выдаленьнем жаўцяка была зроблена 13 траўня ў менскім шпіталі хуткай дапамогі і прайшла пасьпяхова. Музыканта абяцаюць выпісаць ужо на наступным тыдні. Кульлінковіч кажа, што ніводны з бліжэйшых канцэртаў адменены ня будзе, але загадзя просіць прабачэньня ў сваіх прыхільнікаў «за тое, што ня здолее рухацца як сьлед». Затое абяцае быць дабрэйшым, бо «жоўці паменела». У бліжэйшыя тыдні Neuro Dubel мае даць пяць выступаў. 23 траўня ў у паб‑клюбе «Графіці», 29‑га яны будуць аднымі з хэдлайнэраў на байкерскім оўпэн‑эйры пад Бабруйскам, 1‑га чэрвеня выступаюць у менскім «Doo Dah King Bar», а 3 чэрвеня будуць хэдлайнерамі на трыб’ют‑канцэрце Васі Шугалея ў «Рэактары». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэру гурта Neuro Dubel зрабілі апэрацыю на чэраўную паражніну.
|
|