Паштоўкі ад "Будзьмы": болей святаў у кожную хату!. 21.by

Паштоўкі ад "Будзьмы": болей святаў у кожную хату!

18.05.2010 15:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускіх святаў хопіць на некалькі еўрапейскіх краінаў. Дзве рэлігійныя традыцыі калі не прымушаюць, дык ласкава прапануюць шараговаму беларусу адзначаць Божае Нараджэнне і Ўваскрэсенне двойчы.

Да Вялікадняў рэлігійных дадаецца Вялікдзень працоўных - Першамай, а паміж двума Калядамі каварна стаіўся Новы год. Савецкія святы таксама ніхто не адмяняў: мы ніяк не можам прымусіць сябе працаваць у дзень таго векапомнага крэйсерскага стрэла (а ў нас і мора няма!).

Незалежнасць павінна была прынесці народу, паняволенаму полчышчамі святаў, палёгку - ды дзе там! Адно пасыпаліся на нашы гаротныя галовы чырвоныя даты: Дзень Волі, Дзень Рэспублікі і Дзень прыняцця дэкларацыі аб незалежнасці (27 ліпеня). І мы яшчэ ні словам не згадалі пра традыцыйныя святы беларусаў. Гэта ж якое здароўе трэба, каб пасля зімніх, на Масленіцу (Сырны тыдзень) не прапусціць спажывання бліноў, а пасля майскіх падчас Купалля прымушаць сябе скакаць праз вогнішча (і як мінімум два разы - па новым і па старым стылі).

Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” хоча, каб беларускіх святаў было больш, і таму на сваім сайце budzma.org распавядае пра традыцыйныя святы: Купалле, Русаліі, Багач, Сырны тыдзень (Масленіца)...

У дадатак кампанія выпусціла паштоўкі з выявамі святаў, якія з'яўляюцца ва ўсіх правільных кавярнях гораду Мінска на стэндах by fly. Таму, хто цягам году збярэ ўсе паштоўкі, чакае не абы-які прыз. Заўсёды ёсць што адсвяткаваць.

Гэтым разам “Будзьма беларусамі!” прэзентуе абраднае свята Куст (23 мая). Яго святкуюць толькі на Пінскім Палессі ў першы ці другі дзень Тройцы (Яна ж Сёмуха, яна ж Пяцідзесятніца). А каб канчаткова заблытаць вас, скажам, што хоць свята і палескае, але паляшукі яго не святкуюць. А хто ж тады? Паляшучкі. Свята Куст - дзявоцкае.



Як святкуюць абрад? Самую спраўную дзяўчыну прызначаюць Кустом: з ног да галавы прыбіраюць ў кляновае вецце, пяюць прачулыя куставыя песні і, абыходзячы шэсцем усе хаты, просячы ў гаспадароў вынесці “хоць па залатому”. Дарэчы, ці варта казаць, што для абазначэння расліны слова “куст” у палескіх гаворках не існуе (дзеля гэтага ёсць слова “корч”. А куст што тады? Куст - гэта не расліна, гэтак называецца радзіна, повязь родаў. Праз выкананне абраду Куст адбываецца злучэнне дзвюх частак роду: пакаленняў, якія жывуць, і тых, што ўжо пайшлі з гэтага жыцця, продкаў. Сімвалічныя дары і выказванне шанавання павінныя забяспечыць роду працяг.

Будзьма беларусамі - будзьма з беларускімі святамі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” хоча, каб беларускіх святаў было больш, і таму на сваім сайце budzma.org распавядае пра традыцыйныя святы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика