Чарговы «Кніганоша»
21.05.2010 13:15
—
Новости Культуры
|
Выйшаў трэці нумар літаратурнага бюлетэня «Кніганоша».
Новы нумар адкрывае інтэрв’ю з Віктарам Казько. Пісьменнік у красавіку адзначыў 70-годдзе. А за кнігу «Бунт незапатрабаванага праху» ён уганараваны літпрэміяй «Гліняны Вялес». Друкуецца таксама інтэрв’ю з першым лаўрэатам прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» Уладзімірам Арловым. На старонках бюлетэня прыводзіцца агляд 35 кніг мастацкай, навуковай літаратуры, публіцыстыкі, даведнікаў. «Кніганоша» — гэта сумесны праект Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён створаны для папулярызацыі кніг незалежных выдавецтваў. Спампаваць бюлетэнь можна тут. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў трэці нумар літаратурнага бюлетэня «Кніганоша». Новы нумар адкрывае інтэрв’ю з Віктарам Казько. Пісьменнік у красавіку адзначыў 70-годдзе. А за кнігу...
|
|