Беларускі дэсант у Канах
27.05.2010 14:28
—
Новости Культуры
|
Лазніца марыў экранізаваць быкаўскую аповесць «У тумане», але ніхто не хацеў даваць на яе грошы. Першая ігравая стужка Лазніцы «Шчасце маё» пастаўленая рэжысёрам па ўласным сцэнары. Гэта метафізічна-змрочны ігравы фільм пра кіроўцу, які збіўся з дарогі ў расійскай правінцыі і, сутыкаючыся з тутэйшымі, заглыбляецца ў сэрца зла. Фільм пастаўлены ва Украіне, на украінскія і нямецкія грошы. Шакаваная канская публіка ўспрыняла стужку як фільм жахаў, але Лазніца адштурхоўваўся ад рэальных гісторый, якія чуў, калі здымаў свае дакументальныя фільмы.Інтрыгай Канскага фэсту было сутыкненне фільма Лазніцы з карцінаю Міхалкова «Стомленыя сонцам — 2». Калі б Лазніцу ўзнагародзілі, гэта выклікала б дзікі скандал. Як напісаў у Старшыня журы Цім Бёртан, ужо запрошаны Міхалковым у Маскву, тактоўна ўхіліўся ад палітычнага выбару, паліткарэктна ўзнагародзіўшы «Залатой галінай» тайскага рэжысёра Апічатпонга Вірасетакула за фільм Француз Мацье Амальрык атрымаў прыз як найлепшы рэжысёр з карцінаю «Гастролі». Жульет Бінош і Хаўер Бардэм былі ўзнагароджаныя як найлепшыя акторы — у Андрэй Расінскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карціна Сяргея Лазніцы «Шчасце маё» не атрымала ўзнагародаў у Канах. Але ніколі раней беларуская прысутнасць на гэтых кінаагледзінах не была такой значнай.
|
|