У Воршы на
28.05.2010 12:28
—
Новости Культуры
|
Аддзел культуры быў вымушаны спыніць вулічныя дыскатэкі, на якія спадзяваўся як на крыніцу прыбытку. А ўчора «празь несумленнасьць арганізатараў» адмянілі і канцэрт гурту «Ляпис Трубецкой».
Цыкл вулічных дыскатэк пад агульнай назвай «Маруся» быў заплянаваны на час з 24‑га па 30‑га траўня. Але аршанцам прыйшлося ня надта даспадобы плаціць за квіткі па 10 тысяч рублёў — моладзь танчыла за межамі танцполу, бо моц дынамікаў гэта дазваляла. Затое скаргі ў аддзел культуры пачаліся ад жыхароў бліжэйшых да гарадзкога парку дамоў, якім дыскатэкі да 11‑й гадзіны ночы заміналі адпачываць. Урэшце 26 траўня каля танцполу распачалася вялікая бойка, і гэта стала галоўнай падставай спыненьня «Марусі» — спроба вывесьці сучасную дыскатэку на вуліцы Воршы скончылася поўным правалам. 27‑га траўня скандал разгарэўся вакол канцэрту «Ляписа Трубецкого», які меўся прайсьці на гарадзкім стадыёне. 400 чалавек, якія набылі квіткі, у апошні момант даведаліся, што імпрэза адмененая.У аддзеле культуры кажуць, што зрыў канцэрту адбыўся зь віны арганізатараў — нядаўна зарэгістраванага ў Воршы ПУП «Шоў‑канцэрт»: было мала афішаў і рэклямы, таму прадаць удалося толькі траціну квіткоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел культуры быў вымушаны спыніць вулічныя дыскатэкі, на якія спадзяваўся як на крыніцу прыбытку. А ўчора «празь несумленнасьць арганізатараў» адмянілі і... |
|