Маніфэст Тутэйшага або Кантынэнт душы
28.05.2010 12:28
—
Новости Культуры
|
ні да аднаго, ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу. Ігнат Абдзіраловіч «Адвечным шляхам»
які зьвязвае Ўсход і Захад. Аляксандар Лукашэнка, з ппасланьня да народу 23.04.2009
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца паміж двума цэнтрамі ўплыву ‑‑ Эўразьвязам і Расеяй.
Пакуляла ўсё ўверх дном. Правяць баль у хаце госьці, гаспадар жа — пад сталом. Сяргей Законьнікаў «Між Варшавай і Масквой» *** Каб быць ПАМІЖ, трэба спачатку БЫЦЬ. Бытаваньне ПАМІЖ шкодзіць самому БЫЦЬЦЮ, пазбаўляючы яго паўнаты. ПАМІЖнасьць ‑‑ гэта памежнасьць, пэрыфэрыйнае існаваньне й мысьленьне.МОСТ гэта — месца транзыту, а не бытаваньня. На ім не спыняюцца, па ім толькі рухаюцца да іншага берагу. Ёсьць геаграфія прасторы і геаграфія душы. У геаграфіі душы няма ПАМІЖнасьці, няма МАСТОЎ, уся духовая прастора запоўнена ТУТнасьцю. Сутнасьць ТУТнасьці у цэнтрызьме мысьленьня. Цэнтрычнае мысьленьне накіроўвае думку й пачуцьці на БЕЛАРУСЬ, а не на ПАМІЖнасьць і не на МОСТ. Я, ТУТны беларус, не хачу быць на ПАМІЖным МОСЬЦЕ. Хачу быць ТУТ ‑‑ на духовым КАНТЫНЭНЦЕ, сучаснае імя якому — БЕЛАРУСЬ. Розум без пачуцьця не поўнавартасны. ТУТнасьць завастрае адказнасьць за долю Бацькаўшчыны, узбуджае творчую думку, працуе на будучыню праз наданьне поўнацэннасьці гістарычнай рэтраспэктыве, замацоўвае адчуваньне прысутнасьці [Антытэза «адсутнасьці», пра якую піша Валянцін Акудовіч у кнізе«Код адстунасці»] ТУТ — гэта зямля й жыцьцёвы лад, у якім жылі мае продкі. ТУТ — гэта мова, якую яны тварылі й якой я карыстаюся. ТУТ — гэта мае мастацкія каштоўнасьці й эстэтычныя густы. ТУТ — гэта магілы продкаў, што лучаць мяне з народам. Пакуль жыву, буду ТУТнічаць, буду памятаць, што кожная мясьціна ў геаграфіі народнай душы — гэта мой быційны цэтар. На кантынэнце душы ‑‑ мой пачатак і працяг. На ім ‑‑ мае творчыя вытокі й імпульсы. На ім усе формы, колеры, вузоры, якімі ўзбагачу суродзічаў і якія пакіну ў вянку сусьветнай духовасьці. Беларуская душа вымяраецца не навакольлем з мастамі, а сукупнасьцяй ТУТных жыцьцяў, што папярэдзілі маё існаваньне. Народ — біялягічна‑сацыяльная рэальнасьць, якая, мяняючы формы, захоўвае гістарычную цягласьць. У якой бы ладавай структуры ні бытавалі мае продкі, я неразлучна спалучаны зь імі. Я — акумулятар іхняй быційнай і творчай энэргіі. Я, ТУТны беларус — біялягічны й духовы спадчыньнік стагодзьдзяў, сувязны мінуўшчыны й будучыні. Новыя формы жыцьця ствараюцца на духовай глебе, апрацаванай продкамі. Зьменлівасьць гістарычнага бытаваньня не мяняла іхняе ТУТнасьці, іхняе сувязі зь зямлёй, на якой яны жылі, якую любілі й баранілі, якая перайшла мне ў спадчыну й якую я маральна абавязаны перадаць нашчадкам. Культурныя элемэнты, перанятыя зь іншых духовых кантынэнтаў, у моц іхняга прыняцьця, становяцца кампанэнтамі маёй культуры, арганічнай часткай маёй ТУТнасьці. У век глябалізацыі не ўцячэш ад вонкавага сьвету. «Беларуская хвароба» — уцяканьне ‑‑ праз МОСТ ‑‑ ад сябе саміх. Маё ж месца ТУТ, на кантынэнце Беларускай душы, на камені прашчурнай спадчыны. Янка Запруднік Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піша Янка Запруднік. |
|