На «Еўрабачанні-2010» перамагла Lena Meyer з Германіі
30.05.2010 02:33
—
Новости Культуры
|
Набраўшчы 246 балаў. Беларусь толькі дваццаць чацвёртая. Другое месца заняла Турцыя (170), трэцяе — Румынія (145). Украіна стала дзесятай, а Расія — адзінаццатай. Апошняя, дваццаць пятая, — Вялікабрытанія. Белаурскаму гурту «3+2» налічылі балы толькі чатыры краіны: Расія — 2, Балгарыя — 1, Малдова — 3, Грузія — 12. Надта крыўдна атрымаць такія нізкія балы ад Расіі. Але поўнай нечаканасцю стала тое, што Украіна нічога не налічыла беларускім выканаўцам.З пачатку галасавання стала зразумела, што беларускі гурт не ўвойдзе нават у дзесятку лепшых. Бо першыя дванаццаць краін нам нічога не паставілі. Беларусь нібы не заўважалі. Калі паўднёвыя і заходнія славяне падтрымлівалі адзін аднаго, то нашу краіну ігнаравалі нават бліжэйшыя ўсходнія славяне. Сёлета была зменена сістэма галасавання. Палову вызначалі гледачы, а другую палову — журы. Наколькі аб’ектыўна ацэньвала журы? Сказаць цяжка. Але верагодна, што яны найперш ацэньвалі чыстату выступу выканаўца. Хоць гэта было рэдкасцю на фінале. Вынікі галасавання з Беларусі агучваў алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын. Яго англійская мова выклікала ўсмешку. А вышэйшыя балы беларусы размеркавалі наступным чынам: Ізраіль — 8, Украіна — 10, Расія — 12.Што тычыцца агульнага ўражання ад сёлетняга фіналу, то нічога шакуючага, як у фінскага гурту Lordi, ці арыгінальнага, як балерына з раяля ў Дзімы Білана, не было. Падчас выступу іспанца, на сцэне з’явіўся невядомы чалавек. Паліцыя вывела яго. А выступ прыйшлося спыніць і перанесці з другога на апошняе. Каментаваў «Еўрабачанне» на БТ Дзяніс Кур’ян. Пасля падвядзення вынікаў ён выказаўся, што пасля сёлетняга конкурсу мо спыняць траціць грошы на замежных аўтараў, а звернуць увагу на айчынных. Песню для «3+2» напісаў расіянін Макс Фадзееў. Ужо вядомыя даты правядзення «Еўрабачання-2011». Яно пройдзе 17,19, 21 мая ў Германіі. Кастусь Матушыч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набраўшчы 246 балаў. Беларусь толькі дваццаць чацвёртая.
|
|