Пане Каханку, газпромаўцы і казёл Майкл Джэксан
03.06.2010 16:57
—
Новости Культуры
|
Пане Каханку, казёл Майкл Джэксан, шамаханская царыца, расійскія газпромаўцы... На «Беларусьфільме» знялі мультфільм паводле аўдыёпастаноўкі этра-трыа «Троіцы». Над 7-хвіліным мультфільмам «Выцінанка-выразанка», якая мае за аснову радыёказку этна-трыа «Тройцы» «Жар-жар» працавала аж 11 мультыплікатараў. Мультфільм зроблены пад уплывам працаў вядомага майстра народнай выцінанкі Вячаслава Дубінкі. Дубінка не толькі выбітны мастак, але і вялікі аматар імправізацыі, аднак анімацыя — гэта хутчэй рамесніцтва, тут трэба дакладнае веданне, што будзе ў кожным кадры. Менавіта таму «Выцінанка-выразанка» — камп’ютарная стылізацыя пад выцінанку, своеасаблівае даванне павагі, трыб’ют знанаму мастаку. «Большая частка кадраў рабілася ўсё ж на кампутары, а не нажніцамі, — кажа рэжысёр мультфільму Міхаіл Тумеля. — Разам з тым нам было важна паказаць, як нараджаюцца цуды з паперы, і таму ў мультфільм мы ўключылі некалькі ігравых кадраў з самім Дубінкам». Паводле сюжэту народнай казкі “Жар-Жар” вясковы хлопец шукае сабе нявесту пры дапамозе ўвішнага зайца, але стваральнікі фільма адступіліся ад чыста традыцыйных, вясковых вобразаў, і таму некаторыя з 62 персанажаў і пэўныя месцы дзеянні фільму не зусім звыклыя: тут і афрыканка з немкай, заморскія нявесты, і аснежанае радовішча газу ў Сібіры, якое ілюструе «далёкі край». Вобразы для мульфільму «Выцінанка-выразанка» былі створаныя яшчэ ў 2008 годзе, і былі нагэтулькі ўдалымі, што пэўная частка герояў (Хлопец, Дзеўка), паспела «сыграць» у іншым паспяховым мульціку «Беларускія прымаўкі». Уладальнік правоў на анімацыйную стужку, «Беларусьфільм», пакуль вызначаецца, дзе паказаць свой новы твор. Да жалю ў кароткаметражнага мультфільмаў не так шмат варыянтаў: быць прадэманстраваным на кінафэсце або па тэлебачанні. Аднак планы па прасоўванні мульціка ёсць, пра гэта сведчыць хаця б той факт, што да стужкі зроблены не толькі ангельскія субтытры, але і ангельская версія мультфільма, якая на некалькі кадраў адрозніваецца ад беларускай. Больш за тое: дзеля гледача ў беларускай версіі ў некаторых кадрах былі зробленыя беларускія тытры. Нашто? Паколькі «Тройца» ў стужцы спявае на палескай гаворцы, словы сякі-такіх пасажаў не зразумелыя нават некаторым беларусам. Стваральнікі падалі творчае вырашэнне праблемы: зрабілі субтытры ў форме вясёлага караоке. Маем спадзевы, што гэты анімацыйны фільм не напаткае лёс мінулага мультшэдэўра Тумеля «Беларускія прым аўкі», калі яскравы прыклад беларускага кінамастацтва проста не парупіліся прадэманстраваць шырокаму гледачу. ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле казкі этна-трыа «Троіцы» на «Беларусьфільме» зняты мультфільм «Выцінанка-выразанка»
|
|