Гюнеш заняла другое месца на фестывалі вакалістаў у Стамбуле
03.06.2010 16:57
—
Новости Культуры
|
На днях у Стамбуле (Турцыя) у межах праграмы «Стамбул. Сталіца еўрапейскай культуры 2010» адбыўся фестываль International Competition of Istanbul Songs, які быў арганізаваны еўрапейскай асацыяцыяй WAFA. У яго конкурснай частцы бралі ўдзел наймацнейшыя вакалісты еўрапейскіх краін. Беларусь прадстаўляла папулярная спявачка Гюнеш Абасава.
«Ідэя конкурсу заключалася ў тым, — расказвае яна, — каб канкурсанты з розных краін выконвалі песні пра Стамбул на турэцкай мове пад акампанемент аркестра. Мая кампазіцыя была вакальна вельмі складанай, і тое, у добрым сэнсе слова, хваляванне, якое я адчувала на сцэне, застанецца ў сэрцы надоўга». Па выніках конкурсу Гюнеш Абасава заняла другое месца. Яе выступленне зрабіла настолькі моцнае ўражанне, што ўжо да канца года ў артысткі распісаны графік гастролей па еўрапейскіх краінах (Іспанія, Італія, Мальта, Германія, Балгарыя, Турцыя). Зараз Гюнеш рыхтуецца да выпуску новага альбома, сумяшчае еўрапейскія паездкі з гастрольным турам па гарадах Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях у Стамбуле (Турцыя) у межах праграмы «Стамбул. Сталіца еўрапейскай культуры 2010» адбыўся фестываль International Competition of Istanbul Songs, які быў арганізаваны еўрапейскай...
|
|