Сонца ў наша аконца: доктар Албан у Мінску
04.06.2010 14:25
—
Новости Культуры
|
Сеанс масавага ўспамінання 90-х адбудзецца сёння ў «Мінск-Арэне» на ««Супер-дыскачы 90-х». У Мінску прадэманструюць сваю творчасць і наяўнасць Dr.Alban, Snap!, Rednex, Brooklyn Bounce, Mr. President, 2 Unlimited, Ice MC. Ці думалі мы, простыя беларускія хлопчыкі і дзяўчынкі, скочучы на сельскіх і школьных дыскатэках пад эпахальныя It’s my life i No Limit, што зможам на ўласныя вочы пабачыць і яшчэ патанчыць пад жывых саміх доктара Албана, містэра Прэзідэнта і двух ту Анлімітэдаў? 1. Увогуле кажучы, кажучы Доктар Албан — хай сабе швед, хай сабе нігерыйскага паходжання, але адназначна - наш чалавек і нават частка песеннага фальклору, бо хто не памятае прыпеўку-перапеўку: «Стоп, халадзільнік, стоп, маразільлнік, ітс май лайф!». І калі ў самой Швецыі пра спеўнага медыка падзабылі, дык на постсавецкай прасторы яго шануюць і песцяць: Албан безупынку канцэртуе па Расіі, не так даўно адведаў «Міс Беларусь», і каб зрабіцца бліжэй да народу нават завёў расійскамоўны блог. Хто забыў, доктар ён таму, што колісь вучыўся на стаматолага, але на радасць музычнай індустрыі і нам так і не давучыўся. 2. Гурт Snap! Мы можам прыгадаць іх па кампазіцыям Rhythm is a dancer, Exterminate Are you ready і вядома па I’ve got the power — якая гучала ў процьме фільмаў, пачынаючы ад «Гудзонскага ястраба» з Брусам Уілісам і «Бруса Ўсемагутнага» з Джымам Керы. Памятаеце? 3. Толькі варта пачаць «Я-я-е!» як сэрца адкажа, «Кокоджамбо, е-е-е». Вядома, мы пра закладнікаў адной (але якой!) песні гурт Mr.President: 4. Еўрапейскіх каўбоеў Rednex не забыць ніколі праз вечнага рамантычнага ляманта Wish you will here і бадзёрага тэхна-кантры Сotton-Eye Joe: 5. Ice MC спяваў пра rainy day, а яго кампазіцыю Think about the way мы чулі ў культавай стужцы 90-х «Жыццё без наркотыкаў», выбачайце, «Транспойтынг»: 6. Ну, і на заедак — два галандскіх бепрэдзельшчыкі 2Unlimited. Нагадваць пра іх, здаецца няма патрэбы: No limit, The real thing, Jump for joy. Гурт не так даўно ўз’яднаўся ў першапачатковым складзе, Аніта Дот і Рэй Слайнгаард. Праўда вернуць першапачатковую назву, права на якую належыць аднаму з колішніх прадусараў гурту, пакуль не ўдалося, і таму гурт ужывае ў назве ўсялякія маркетынгавыя хітрыкі. Дарэчы, цяпер Аніта змагаецца з сур’ёзнай хваробай, таму падтрымаць яе варта: Такім чынам, дачакаліся! 4 чэрвеня «Мінск-Арэна». «Супер-дыскач 90-х»: Dr.Alban, Snap!, Rednex, Brooklyn Bounce, Mr. President, 2 Unlimited, Ice MC. Пачатак а 19.Кошт квіткоў: 90 тыс. — Танцпляц, 190 тыс. — фан-зона )танцпляц), трыбуны — ад 70 да 190 тыс. Тыс., VIP-сектар 290 тыс. ЛК, пры выкарыстанні матэрыялаў cа старонкі 90e.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сёння ў «Мінск-Арэне» на ««Супер-дыскачы 90-х» жыўцом: Dr.Alban, Snap!, Rednex, Brooklyn Bounce, Mr. President, 2 Unlimited, Ice MC. |
|