У Мінску адкрыецца першы прыватны арткінатэатр Rubin Plaza. 21.by

У Мінску адкрыецца першы прыватны арткінатэатр Rubin Plaza

08.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы ў Мінску прыватны арткінатэатр Rubin Plaza з 3D‑залай адкрыецца гэтым летам, паведаміў піяр‑менеджэр праекта Віктар Пазнякоў.Паводле яго слоў, кінатэатр прэміум‑класа Rubin Plaza адкрыецца ў аднайменным гандлёва‑забаўляльным цэнтры (прт-т Дзяржынскага, 5 -- «НН»). Першы ў беларускай сталіцы прыватны арткінатэатр будзе складацца з дзвюх лічбавых залаў: на 94 і 54 месцы. У першай зале будуць дэманстравацца найноўшыя сусветныя прэм’еры ў фармаце 3D. Другая зала будзе арыентавана на артхаус і тэматычныя праграмы.

Паказы ў арткінатэатры будуць праходзіць кругласутачна. У Rubin Plaza размесціцца кінабар, у якім упершыню ў Мінску будуць прадаваць папкорн і цукровую вату. Цэны білетаў на сеансы будуць вар’іравацца ад 3 да 35 тыс. рублёў у залежнасці ад дня тыдня, часу сутак і тэхналогіі паказу. Прадугледжаны зніжкі для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў.

«Відавочны дысбаланс паміж агульным развіццём Мінска як сучаснай сталіцы і ўзроўнем развіцця кінапаказу ў горадзе, — заявіў дырэктар арткінатэатра Rubin Plaza Аляксандр Мікалайчук. — Многія мінчане мараць пра кінатэатр еўрапейскага ўзроўню з 3D‑залай, нестандартным рэпертуарам і развітай інфраструктурай. Гэту калектыўную мару мы імкнемся ўвасобіць у жыццё ў Rubin Plaza».

У холе арткінатэатра размесціцца паб, у якім па вечарах будуць праходзіць музычныя і забаўляльныя праграмы. У арткінатэатры прадугледжаны VIP‑карты, якія забяспечаць доступ на любыя сеансы без чаргі.

Дата адкрыцця арткінатэатра будзе вызначана пазней. У будынку завяршаюцца будаўнічыя і аддзелачныя работы. Рэпертуар ужо фарміруецца — днямі кіраўніцтва арткінатэатра Rubin Plaza адправілася на міжнародны кінарынак у Сочы. Там будзе закуплены шэраг чаканых прэм’ер для пракату ў Rubin Plaza як у 3D, так і ў двухмерным фармаце.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ў Мінску прыватны арткінатэатр Rubin Plaza з 3D‑залай адкрыецца гэтым летам, паведаміў піяр‑менеджэр праекта Віктар Пазнякоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика