На Be2gether адбудзецца прэзентацыя новага альбома Аліны Арловай
08.06.2010 18:01
—
Новости Культуры
|
Першымі новы альбом вядомай літоўскай спявачкі Аліны Арловай пачуюць гледачы фестывалю Be2gether, які адбудзецца 25-27 чэрвеня каля замка Нарвілішкес з літоўскага боку беларуска-літоўскай мяжы. "Мне яшчэ не даводзілася прымаць удзел у фестывалі Be2gether. У гэтым годзе вельмі добрая музычная праграма і наогул на гэты момант я б назвала гэты фестываль найбольш перспектыўным у Літве. Зраблю ўсё магчымае, каб і мой выступ на ім быў асаблівым", —гаворыць спявачка. На фестываль Аліна Арлова прыедзе разам з гуртом, а суправаждаць іх выступ будуць візуалізацыі мастака Рудольфа Лявуліса. Адмыслова для новага альбома, які патрапіць у продаж у ліпені, на відэа зняты людзі і іх эмоцыі. Па словах спявачкі, менавіта гэтыя рэчы з’яўляюцца найбольш істотнымі ў яе творчасці. "Я зараз якраз еду ў цягніку, слухаю песні з новага альбома і думаю… Адчуванне, як перад іспытам альбо, нават дакладней, перад пачаткам новага этапу. Альбомы не нараджаюцца на адным дыханні, проста зачыніўшыся ў студыі. Гэты альбом ствараўся цягам двух гадоў, увесь час ён быў са мной, быў часткай мяне", — прызналася Аліна Арлова. У межах фестывалю Be2gether будуць дзейнічаць некалькі дзясяткаў творчых суполак, мастацкіх майстэрняў, адбудуцца тэатральныя імпрэзы, гульні. На двух вялікіх і адной клубнай сцэне выступяць больш за 50 выканаўцаў з розных краін свету. Сярод іх вядомыя Empire Of The Sun, Skunk Anansie, Roots Manuva, Лявон Вольскі, "Рубль" і інш. Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб. У продажы ў грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама праз сістэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. Бясплатныя візы выдаюцца пры падачы дакументаў да 17 чэрвеня. Кожны квіток трэба папярэдне зарэгістраваць на сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першымі новы альбом вядомай літоўскай спявачкі Аліны Арловай пачуюць гледачы фестывалю Be2gether, які адбудзецца 25-27 чэрвеня каля замка Нарвілішкес з літоўскага...
|
|