Кніга для нацыяналістаў, а не для дэмакратаў
09.06.2010 11:52
—
Новости Культуры
|
Анатоль Астапенка прэзентаваў сваю чарговую кнігу аб нацыяналізме.
— такім пытаннем задаўся аўтар, калі пачаў пісаць новую кнігу «Игде зродилися иускормлены суть по Бозе» (словы адной з прадмоў Францішка Скарыны). «Мяне цікавілі тыя, хто рабіў унёсак у фармаванне нацыі — беларускія нацыяналісты. Мая мэта — прасачыць нацыянальную ідэю ва ўсіх абласцях». Прафесар Аляксей Рагуля падчас прэзентацыі назваў тоеснымі паняцці нацыяналізму і культуры. «У нашых літаратуры і мастацтве адна праблематыка. У іх найбольш выражана нацыянальная ідэя». І па яго словах, Анатль Астапенка сыходзіць з сацыяльна-культурнай рэальнасці ў сваёй кнізе. Але сп. Рагуля канстатаваў, што ў цэлым «мы не ведаем сваёй культуры». А адсюль і «тоеснасць паміж нацыяналізмам і шавінізмам, якая свядома мусіруюцца ў першую чаргу афіцыёзам». Пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч адзначыў, што такая кніга патрэбная несвядомаму беларусу. Але ў такім аб’ёме, а гэта больш за 700 старонак, яна не адольная масавым чытачом. Таму аўтару трэба ствараць навукова-папулярнае выданне аб беларускім нацыяналізме на 100-200 старонак. «Лукашэнка чакае, калі яму «пададуць» нацыянальную ідэю»,— працытаваўшы словы з аднаго з выступленняў Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў Васіль Якавенка. І пісьменнік прапанаваў скласці камісію, якая напіша кіраўніку дзяржавы ліст. Маўляў, знайшлі тую ідэю. А да ліста прыкласці кнігу «Игде зродилися иускормлены суть по Бозе». Але такую прапанову ўспрынялі хутчэй з іроніяй, чым сур’ёзна. На прэзентацыя былі і тыя, для каго выданне з’яўляецца супярэчлівым. Крытыка на адрас сп. Астапенкі гучала з вуснаў Анатоля Вярцінскага, Вячаслава Сіўчыка. Бо пасаж аўтара «я пішу кнігу не для дэмакратаў, а для нацыяналістаў» не для ўсіх падаўся прыймальным. Анатоль Астапенка нарадзіўся ў 1947 годзе. Навуковец, публіцыст. Аўтар кніг «Паслухайце нацыяналіста», «Нацыяналізм у сучасным свеце». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кастусь Матушыч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль Астапенка прэзентаваў сваю чарговую кнігу аб нацыяналізме.
|
|