Не прапусціце — сучаснае шведскае кіно ў «Цэнтральным». 21.by

Не прапусціце — сучаснае шведскае кіно ў «Цэнтральным»

10.06.2010 11:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пакажуць трылер Томаса Альфрэдсана «Дазволь мне ўвайсці» («Låt den rätte komma in»)

.

Кадр з фільма «Дазволь мне ўвайсці».

З 9 па 12 чэрвеня ў Мінску, у кінатэатры «Цэнтральны», адбываецца паказ сучасных шведскіх мастацкіх фільмаў. Сёння, 10 чэрвеня, будзе дэманстравацца трылер Томаса Альфрэдсана «Дазволь мне ўвайсці» (2008). Дзея стужкі адбываецца ў ваколіцах Стакгольма. Оскар, дванаццацігадовы запалоханы хлопчык, марыць пра помсту. Ён закаханы ў дзіўную дзяўчынку Элі, якая пазбягае сонца, нармальнай ежы, а ў пакой можа зайсці толькі тады, калі яе паклічуць. Элі падтрымлівае Оскара і вучыць яго, як даваць адпор. Аднак як толькі Оскар разумее, што для таго, каб жыць, Элі патрэбна чалавечая кроў, ён апынаецца перад праблемай выбару. Як многа можа дараваць закаханы?

У наступныя дні беларускім гледачам будуць прадстаўлены яшчэ дзве поўнаметражныя стужкі шведскіх рэжысёраў: «Шторм» (11 чэрвеня ў 18:30) і «Сонечны шторм» (12 чэрвеня ў 18:30).

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пакажуць трылер Томаса Альфрэдсана «Дазволь мне ўвайсці».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика