Беларускае караоке. Спявай пра Вільню
15.06.2010 10:12
—
Новости Культуры
|
Сёння гэта верш Яна Чачота "Заснаванне Вільні" і адпаведная песенька з альбома "Белая яблыня грому". Вось што кажа пра гэты твор Лявон Вольскі: "Гэта вершаванае паданне пра пачатак нашае колішняе (а для мяне – і цяперашняе) сталіцы. Князь Гедымін, дзіўны сон, воўк у латах… Беларуская (раней была “літоўская”, бо калісьці гэтая краіна называлася Вялікім княствам Літоўскім) гісторыя… На жаль, для масы нашага народа надзейна забытая". Паслухаць песеньку ў выкананні Лявона можна тут: Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. ...а спампаваць яе атрымаецца тады, калі вы правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ўнізе. Паслухалі? Цяпер запішыце сваю версію і дашліце яе нам на адрас: Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Нагадаем, што ў межах праекта "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень Ян Чачот Заснаваньне Вільні. 1322 г. На гары, дзе замкаў вежы, Дзе палаў зьніч Сьвінтарога, Гедымін забіў калісьці З лука тура немалога. Вельмі ўсьцешаны здабычай Незвычайнаю такою, Па бяседзе лёг спачыць ён На траве па-над Вільлёю. Зоркі сьвецяць, ветрык вее. Бачыць князь у сьне шчасьлівым: Перад ім стаў воўк жалезны, Бляск на латах – пералівам. А завыў – заклала вушы: Бы ваўкоў была тут зграя. – Што ж ён значыць, сон мой дзіўны? – Князь, прачнуўшыся, пытае. Тут Крывэ-Крывэйт Лізьдзейка Гэтак мудры сон тлумачыць: – Князь вялікі Гедыміне, Воўк той – замак новы значыць. Гэта ж будзе тут во замак, Горад велічны тут будзе. Галасы ж ваўкоў – то слава Пра яго, што пойдзе ў людзі. Князь паслухаў гэту раду І, абдумаўшы, бяз спрэчкі Горад тут заклаў, што Вільняй Ён назваў ад Вільлі-рэчкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларускае караоке" ўлетку не сціхае, а становіцца гучнейшым. TUT.BY разам з Лявонам Вольскім прапануе ўсім інтэрнэт-карыстальнікам далучыцца да інтэрактыўнага... |
|