У Санкт-Пецярбургу адбудзецца дыктоўка ў гонар Васіля Быкава
16.06.2010 10:55
—
Новости Культуры
|
19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, беларуская моладзь Санкт-Пецярбурга і У якасці тэксту для дыктоўкі будзе выкарыстаны ўрывак з кнігі мемуараў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Прачытае дыктоўку вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі, якому пашчасціла быць асабіста знаёмым з Васілём Быкавым. Падчас імпрэзы Алесь Камоцкі падзеліцца сваімі ўспамінамі пра Васіля Ўладзіміравіча і парадуе гасцей сваімі песнямі. Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 19 чэрвеня, у бібліятэцы Нацыянальных літаратур Санкт-Пецярбурга (бібліятэка імя А.С. Грыбаедава). Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава ўшанаваць памяць любімага пісьменніка. Пачатак а 15:00. Адрас бібліятэкі: вул. Гарохавая, 41 (уваход са двара; станцыя метро «Сенная плошча»). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урывак з кнігі мемуараў народнага пісменніка «Доўгая дарога дадому» прачытае бард Алесь Камоцкі.
|
|