Праграма святкавання ўрачыстасці Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Мосары. 21.by

Праграма святкавання ўрачыстасці Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Мосары

18.06.2010 17:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мосарскай парафіі Святой Ганны адбудуцца адпустовыя набажэнствы ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Сёлета святкаванне будзе працягвацца некалькі дзён. У праграме святкаванняў, акрамя малітоўнай часткі, адзначэнне свята Купалля на беразе возера Царкавішча, і таксама антыалкагольныя лекцыі ўрача псіхатэрапеўта Анатоля Фінскага з Ліды. Як вядома, у Мосары закладзена алея цвярозасці.

Праграма ўрачыстасцяў:

24 чэрвеня, чацвер

Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

10.00, 12.00, 18.00 — святыя Імшы

26 чэрвеня, субота

18.00 — лекцыя аб прычынах алкагольнай залежнасці і метадах пазбаўлення ад яе

19.00 — святая Імша

20.00 — пачатак святкавання Купалля

27 чэрвеня, нядзеля

8.00, 10.00 — святая Імша

12.00 — лекцыя аб прычынах алкагольнай залежнасці і метадах пазбаўлення ад яе

13.00 — святая Імша.

Кантактныя тэлефоны:

+375 2156 329 49

+375 29 512 18 36 кс. Уладзімір Шымковіч


catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мосарскай парафіі Святой Ганны адбудуцца адпустовыя набажэнствы ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Сёлета святкаванне будзе працягвацца некалькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика