Беларускае караоке. Спявай скандынаўскую песню
22.06.2010 11:29
—
Новости Культуры
|
TUT.BY і Лявон Вольскі прэзентуюць чарговую песню з альбома "Белая яблыня грому" – музычнай складанкі на вершы беларускіх класікаў. Сёння гэта "Скандынаўская песня" Максіма Багдановіча. Вось што кажа пра "Скандынаўскую песню" аўтар праекта Лявон Вольскі: "Максім Багдановіч пісаў ня толькі пра ткачых і Вэраніку, але й прыгожыя касмапалітычныя стылізацыі. Гісторыя трагічнага кахання Інгеборг і Аскара, дзе штокуплет паўтараецца суворае ды абветранае мужчынскае "шкада нам, шкада нам яе". Так спявалі на караблях і ў партовых пабах, прынамсі, мне гэтак падаецца". Дарэчы, сваё прачытанне верша Багдановіча Лявон прэзентуе на фэстывалі "Be2Gether" 25 чэрвеня а 19-й гадзіне. Пакуль што вы можаце проста паслухаць "Скандынаўскую песню", спампаваць яе – калі правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ўнізе… Паслухаць "Скандынаўскую песню" Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. …але самае галоўнае, што вы можаце зрабіць - запісаць і даслаць нам свой варыянт гэтай песні. Для гэтага спампуйце "мінус" – і спявайце. Вашы музычныя творы мы вельмі чакаем на адрас Ваша праца не будзе дарэмнай. Лявон Вольскі і гуру-рэжысёр уважліва, а часам з захапленнем і гучным плясканнем у ладкі адслухваюць асабіста ўсе дасланыя песенькі. Паслухаць мінус Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Нагадаем, што ў межах праекта "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень Відэа: Лявон Вольскі прэзентуе "Белую яблыню грому" ў Купалаўскім тэатры Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Максім Багдановіч Скандынаўская песьня Была Інгеборг, як сасонка, страйна, – Так вецер суворы пяе – І горкую долю спаткала яна. – Шкада нам, шкада нам яе. Ня слухала маткі, ня чула айца, – Так вецер суворы пяе – Кахала Аскара, марскога байца, – Шкада нам, шкада нам яе. Ў чужую паехаў Аскар старану, – Так вецер суворы пяе – Надоўга нявесту пакінуў адну. – Шкада нам, шкада нам яе. Шмат дзён праняслося, шмат доўгіх начэй, – Так вецер суворы пяе – Шмат сьлёз пралілося з дзявоцкіх вачэй. – Шкада нам, шкада нам яе. І весткі праз рок да Аскара дайшлі: – Так вецер суворы пяе – Сьпіць моцна твая Інгеборг у зямлі. – Шкада нам, шкада нам яе. І цяжка Аскару зрабілася жыць, – Так вецер суворы пяе – Ён кінуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць. – Шкада нам, шкада нам яе. І вось напаткаў ён сьмяротны удар, – Так вецер суворы пяе – І ўмёр праз нявесту адважны Аскар. – Шкада нам, шкада нам яе. Таміцца па ім Інгеборг без канца, – Так вецер суворы пяе – Няма ўсё Аскара, марскога байца. – Шкада нам, шкада нам яе. Над морам навісла скала, як сьцяна, – Так вецер суворы пяе – Штодня Інгеборг там чакае адна. – Шкада нам, шкада нам яе. І бачыць нарэшце: з далёкіх зямель – Так вецер суворы пяе – Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель... – Шкада нам, шкада нам яе. І кінулась, скрыкнуўшы, ў мора яна – Так вецер суворы пяе – І ўжо не паднялася з цёмнага дна. – Шкада нам, шкада нам яе. 1915 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY і Лявон Вольскі прэзентуюць чарговую песню з альбома "Белая яблыня грому" – музычнай складанкі на вершы беларускіх класікаў. Сёння гэта "Скандынаўская песня"... |
|