Фотавыстава "Амерыка вачыма беларусаў" адкрыецца ў Мінску 23 чэрвеня
22.06.2010 13:58
—
Новости Культуры
|
23 чэрвеня а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы "Амерыка вачыма беларусаў". Гэта сумесны праект Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
На пачатку бягучага года Амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь быў абвешчаны конкурс "My America" на лепшыя фотаздымкі, зробленыя беларускімі фотааматарамі і прафесійнымі фатографамі падчас знаходжання ў ЗША. Па выніках конкурса аўтарытэтнае журы на чале з вядомымі беларускімі майстрамі фатаграфіі выбрала больш за 70 работ, якія ўвайшлі ў экспазіцыю "Амерыка вачыма беларусаў". Прадстаўленыя фотаздымкі адлюстроўваюць культуру і традыцыі ЗША, прыгажосць прыроды, архітэктуру і памятныя мясціны гэтай краіны, а таксама прапануюць наведвальнікам розныя гумарыстычныя сітуацыі, сведкамі якіх сталі аўтары фатаграфій падчас знаходжання ў ЗША. У адкрыцці фотавыставы прымуць удзел прадстаўнікі Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўдзельнікі фотаконкурса. Выстава працягнецца да 5 ліпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава - сумесны праект Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |
|