Сіндром малога чэлеса. 21.by

Сіндром малога чэлеса

22.06.2010 15:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маленькі чэлес? Ды не можа такога быць!

На пэўным этапе жыцця, як правіла ў падлеткаўстве, ладная частка мужчын пачынае лічыць, што іх полавы орган недастаткова ўражвае памерамі. У пераважнай большасці такія страхі мінаюць, але ж у некаторых гэтая незадаволенасць габарытамі застаецца. Далей — горш: дакучлівыя думкі пра памеры могуць прывесці да вытворных праблемаў: полавай нямогласці, заўчаснага або запозненага вывяржэння насення, да ўхілення ад полавых кантактаў, а то і ад рамантычных сувязяў увогуле.

Міжмужчынскае спаборніцтва — фальшывы сябар мужчыны. Так, большасць забаўленая праблемай: у каго большы рост, у каго лепшы склад цела, у каго гусцейшыя валасы і, вядома, у каго даўжэйшы чэлес. Гэткае змаганне з іншымі мужчынамі прыводзіць да таго, што ўсе вашыя плюсы — дарункі ад дзядоў і прэзенты генетыкі — ідуць на пшык. Што ў выніку? Замест таго каб пачуцца прывабнымі і вартымі любові, мужчыны займаюцца ўзвядзеннем крытыкі на самога сябе.

Пэўная колькасць мужчын верыць, што іх чэлес карацейшы за сярэднестатыстычны і таму пакутуюць на сіндром замалога чэлеса. Стан пагаршаецца, калі мужчына, наглядзеўшыся парнаграфічных фільмаў, дзе даўжыня чэлеса — часцяком адзінае, чым ёсць ганарыцца порнаакторам, робяць адпаведныя памылковыя высновы.

Мужчына нараджаецца з пэўнымі генетычнымі дадзенымі, сярод якіх таксама памер чэлеса, які развіваецца ўвышкі і ўшыркі найбольш праміж 10 і 14 гадамі. Акрамя «стрыжня» растуць таксама ядры, валасы на кушмаку (гэтак паводле медычнага слоўніка Варанца па-беларуску будзе «лабок»).

На пачатку пераходнага веку чэлес можа быць памерам ад 4 да 9 см, потым ад 9 да 15. Таму падлеткам варта, па-першае, не ўганяць сябе ў паніку. Па-другое, каб ведаць канчатковы памер, пачакаць год-другі пасля таго, як орган перастаў канчаткова расці.

І яшчэ: мужчын можна падзяліць на 2 катэгорыі. У першых чэлес у стоеным стане — невялічкі, пры гэтым ён тлусты і эластычны. У іх пры эрэкцыі «стрыжань» значна павялічваецца ў памерах. У другой групе чэлес у разняволеным стане досыць даўгі, але пры эрэкцыі больш не падаўжаецца, адно робіцца мулкім і напятым. І ўсяго толькі. Так што, мужчыны з першай групы, не раўняйцеся на другую групу!

П.С. Развядзем у розныя куты сіндром замалога чэлеса і сіндром мікрафаласа. Мікрафалас — прафесійнае вызначэнне для органа, чыя даўжыня 2 см, калі ён млявы, і да 6 см, калі наструнены. Статыстыка няўмольна кажа, што адно 0,6 адсоткаў пакутуе на гэты сіндром, і той сіндром дыягнастуюць, як правіла, ужо пры нараджэнні.

У другой частцы артыкула «Сіндром замалога чэлеса» мы працягнем пераконваць мужчын, што малых чэлесаў амаль не бывае.


Cямён Цыбульскі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замалы чэлес? Ды не можа такога быць!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика