Кіно за правы чалавека. 21.by

Кіно за правы чалавека

28.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, чэшская арганізацыя “Людзі ў нядолі” і шэраг праваабарончык аб’яднанняў наай краіны паказалі беларусам, што значыць быць чалавекам з правамі.У межах фестываля дакументальных фільмаў па правах чалавека, які па 29 чэрвеня праходзіць у Мінску ды Магілёве, беларусы змогуць пабачыць лепшыя кінастужкі мінулага году, прысвечаныя праблеме змагання за свае правы.

Жыхары Магілёва ўжо пазнаёміліся з двума з чатырох фестывальных карцін. Фільмы “Моц бяссільных” і “Салдаты ў сары” былі паказаны ў магілёўскім грамадскім центры “Кола”. Першая кінастужка распавядае аб маральным выбары сённешніх жыхароў Чэхіі, якія дагэтуль не могуць абраць адзінай стратэгіі паводзін у дачыненні да свайго камуністычнага мінулага.

Адной з самых цікавых называюць карціну сумеснай непальска-амераканскай вытворчасці “Салдаты ў сары”. Гэтую стужку паказалі і ў Мінску, і ў Магілёве. Яна распавядае аб грамадзянскай вайне ў Непале ў 2006 годзе. Крывавыя падзеі прымусілі многіх жанчын адмовіцца ад сваёй пасіўнай ролі і далучыцца да барацьбы за будучыню сваёй краіны. Дзякуючы таму, што ніхто не застаўся ў баку, у Непале была ўсталявана дэмакратычная ўлада.

Апошні фільм фестывальнай праграмы, які можна будзе пабачыць сёння ўвечары ў канферэнц-залі мінскага гатэлю Crowne Plaza, называецца “Йодокскія гісторыі”. Стужка аб’ядноўвае на першы погляд неспалучальныя напрамкі кінамастацтва -- драму і мюзікл. Кінематаграфісты з Нарвегіі і Польшы хацелі незвычайнай мовай распавесці гісторыі ахвяр камуністычнага рэжыму ў Паўночнай Карэі. Праз танец і музыку стваральнікі карціны намагаліся перадаць праблемы чалавечага выбара, моцы духа і ўпэўненасці ў сваёй праваце.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, чэшская арганізацыя “Людзі ў нядолі” і шэраг праваабарончык аб’яднанняў наай краіны паказалі беларусам, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика