Ці пан, ці правал. 21.by

Ці пан, ці правал

28.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры: «Тэатраманія» паводле Пітэра Шэфера. Піша Павал Касцюкевіч.Аўтар п’есы (яе назва ў арыгінале — «Летысія і дурнап’ян») — англійскі драматург і сцэнарыст Пітэр Шэфер. Шэфер вядомы сваёй феерычнай драмай «Амадэй», кінематаграфічнае ўвасабленне якой у 1986 г. прынесла аўтару і рэжысёру стужкі Мілашу Форману «Оскар» і «Залаты Глобус».

Адначасова з «Ідыліяй», «Пінскай шляхтай» i Translation’ам, што плоць ад плоці, дух ад духу — купалаўскія, тэатральны флагман працягвае выбудоўваць другую лінію. Паралельная, альтэрнатыўная, называйце як хочаце, гэтая лінія — шэраг п’есаў, далёкіх ад беларускай рэчаіснасці. Яны маюць на мэце не замыкацца на тутэйшай праблематыцы, цягнуць гледача за беларускія далягляды. Якія праблемы нас будуць дапякаць, калі мы наямося і ўрэшце сфармуемся як нацыя, і ў нашых дамах запануе гэтак мілае еўрапейскаму сэрцу нудоцце. І як такія пастаноўкі не ўдаюцца, дык праблема не ў акторах, а ў нас: не дапялі, не дараслі, не дадумалі.

Але калі ў бяспройгрышнай камедыі Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам» нават неўтаямнічая публіка магла пацешыцца з вясёлых прыгодаў пыхліўцаў і дзівакоў, дык у «Тэатраманіі» ўсё не так. Яе пастаноўка для Купалаўскага — ці пан, ці правал.

«Тэатраманія»: бліскучая ігра, бездакорная п’еса, адно вас павінна пераймаць таямніца, чаму ж перад смяротным пакараннем Марыя Сцюарт начапіла парык. І калі так, дык вы прыемна здзівіцеся: вас чакаюць дзве з паловай гадзіны самага чыстага высокамастацкага дурнап’яну з поўным яго выкрыццём, стракатыя сімптомы тэатраманіі. А таксама танец з шаблямі ў выкананні Зоі Белахвосцік і К перад заслонай. А як не, то не, шаноўныя нетэатраманы і нетэатраманкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика