На сцяне аднаго з віцебскіх дамоў з’явіўся павялічаны эскіз работы Малевіча. 21.by

На сцяне аднаго з віцебскіх дамоў з’явіўся павялічаны эскіз работы Малевіча

28.06.2010 17:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулыя выхадныя ў Віцебску прайшла арт‑акцыя «Вуліца УНОВІСа»: на сцяне дома, што размяшчаецца на рагу вуліц Леніна і Праўды, з’явіўся павялічаны эскіз работы Казіміра Малевіча, створанай ім у 1919 годзе.

Над роспісам дома працавалі віцебскія мастакі Алена Чуйкова, Андрэй Духоўнікаў і Аляксандр Вышка. Будынак, які перадае дух 20‑х гадоў мінулага стагоддзя, размешчаны недалёка ад былога Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, якім кіраваў Марк Шагал.

Як паведаміла дырэктар віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва Валянціна Кірылава, гэта ўжо трэці супрэматычны роспіс у Віцебску. У першы раз, у 1920 годзе, да святкавання 1 Мая вучнямі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча быў распісаны будынак гэтай навучальнай установы, які размяшчаўся на вуліцы Бухарынскай, 10. У другі раз роспіс у стылі Малевіча з’явіўся ў 80‑я гады мінулага стагоддзя. Тады яго ажыццявілі члены творчага аб’яднання «Квадрат».

Арт‑акцыя прайшла ў межах святкавання Дня горада Віцебска.


Фота Сяргея Серабро, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя ў Віцебску прайшла арт‑акцыя «Вуліца УНОВІСа»: на сцяне дома, што размяшчаецца на рагу вуліц Леніна і Праўды, з’явіўся павялічаны эскіз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика