У Наваградку на Барысаглебскай царкве хочуць усталяваць «цыбуліны»
28.06.2010 18:22
—
Новости Культуры
|
Пазалочаныя купалы чакаюць свайго каля помніка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі
Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча. Цыбуліны ўжо вырабленыя. Фота Змітра Рагачова. Cтаршыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў Міністэрства культуры Беларусі. Зварот звязаны з запланаванай зменай аблічча Наваградскай Барысаглебскай царквы XVI—XIX стагоддзяў. «Паводле звестак таварыства, праводзяцца працы па рэканструкцыі царквы без дазволу Міністэрства культуры, працы гэтыя прывядуць да неабгрунтаванай змены аўтэнтычнага аблічча помніка архітэктуры», — адзначае Антон Астаповіч: — Зараз на вежы гэтай гатычнай царквы без узгадненняў, без навуковых абгрунтаванняў, без адпаведнай дакументацыі, прыход хоча паставіць цыбулепадобныя залатыя купалы. Гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Па-першае, парушана сама працэдура выканання прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях, а яна ў нас жорстка рэгламентавана заканадаўствам. Па-другое, гэта прывядзе да змены аблічча гатычнага помніка. Антон Астаповіч просіць Міністэрства культуры, каб для забеспячэння кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Наваградскім раёне, накіраваць на адрас Наваградскага райвыканкама і праваслаўнага прыхода Барысаглебскай царквы прадпісанне аб спыненні незаконных прац. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазалочаныя купалы чакаюць свайго каля помніка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі.
|
|