Міністр Мартынаў павіншаваў Адама Мальдзіса
02.07.2010 12:22
—
Новости Культуры
|
З выхадам новай кнігі.
![]() ![]() Уладзімір Пракапцоў (злева), Армэн Сардараў, Сяргей Мартынаў. ![]() Намеснік міністра культуры Сяргей Кураш не стаў гаварыць па-беларуску. У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Адама Мальдзіса і Армэна Сардарава «Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым». Гэта нарысы і дыялогі аб беларускіх архітэктурных помніках, традыцыях, абрадах. Кніга-альбом змяшчае яшчэ і 150 фотаздымкаў. «Такіх кніжак трэба мець больш», — рэзюмаваў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ён гаварыў няшмат, але па-беларуску. Чакалася прысутнасць і міністра культуры Паўла Латушкі. Але замест сябе ён накіраваў на прэзентацыю намесніка Сяргея Кураша. Па стане здароўя не змог прысутнічаць прафесар Мальдзіс.У межах прэзентацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё фотавыставы «Даўняя Беларусь» Армэна Сардарава. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З выхадам новай кнігі.
|
|