Падчас рамонту варнянскага касцёла адкрылася новая фрэска. 21.by

Падчас рамонту варнянскага касцёла адкрылася новая фрэска

02.07.2010 13:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыкаў мастацтва ў Беларусі штогод цешаць новыя адкрыцці. У мястэчку Варняны, што на Астравеччыне, рамантуюць касцёл XVІІІ стагоддзя. У адной з закрыстыяў, пад слоем тынкоўкі, была знойдзеная фрэска. 

Цяпер яна раскрылася яшчэ больш і стала добра бачная выява ксяндза. Роспіс зроблены ў класічнай тэхніцы фрэскі - то бок адначасова з муроўкаю і тынкаваннем. Постаць маладога паўнаватага чалавека, надзіва, рэалістычная. Праўдападобна, зробленая з натуры і прадстаўляе канкрэтную асобу. Фрэска створаная ў другой палове XVIII стагоддзя.

3 храмам звязаная першая згадка пра Варняны, калі ўладальніца маёнтка Марына Сангайлава ў 1462 г. ахвяравала на будаўніцтва касцёла Божага Цела і плябані. Цяперашні варнянскі касцёл Святога Юрыя быў пабудаваны ў 1767-1769 гг. на месцы ранейшага паводле праекта дойліда А. Касакоўскага. Касцёл разбудоўваўся ў 1880 г. і 1909 г. А па апошняй вайне быў замкнуты і стаяў у запусценні. Яго вярнулі вернікам у 1990 г. Цяпер сярод іншых рэліквіяў тут будзе і гэты ацалелы твор мастацтва. Праўдападобна, што раней увесь касцёл быў шчодра распісаны, і нас тут яшчэ чакаюць цікавыя знаходкі.

Сяргей Харэўскі

 
Фрэска, адкрытая ў варнянскім касцёле

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер яна раскрылася яшчэ больш і стала добра бачная выява ксяндза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика