Алег Мінкін. Пакаёўка
02.07.2010 14:59
—
Новости Культуры
|
Ты — недасяжнае красы… У развітальныя часы Ніхто ўжо не цалуе ў вочы.
Шчакою на тваім плячы, А злая Бессань‑пакаёўка Сярдзіта тупае ўначы. *** Алег Мінкін — паэт‑неакласік, жыве ў Вільні. Нар. 31 сакавіка 1952 у в. Чарняўка, Хоцімскага раёну. Гадаваўся ў Бабруйскім інтэрнаце. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам‑электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодская, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласці, Ханты‑Мансійская акруга. Даўжэй жыў у Берасці, ад 1991 па сёння — у Вільні. Там рэдагаваў газету беларусаў Літвы «Рунь». Стварыў (нявыдадзены) слоўнік беларускіх рыфмаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна»(1991) і «Пенаты»(2007). Аўтар кнігі прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў»(1994). Шмат перакладае. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес». Мае ўнікальны неакласічны паэтычны голас. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніхто ўжо ноччу не шапоча:Ты — недасяжнае красы…
|
|