У Будапешце сёння пачынаюцца Дні культуры Беларусі
05.07.2010 18:07
—
Новости Культуры
|
Цырымонія адкрыцця беларускіх дзён культуры адбудзецца сёння ўвечары ў будынку Будапешцкага палаца мастацтваў.
У прэзентацыі прымуць удзел намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, пасол Беларусі ў Венгрыі Алена Купчына, прадстаўнікі кіраўніцтва венгерскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў. На вечарыне перад гледачамі выступяць артысты Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» і ансамбль акардэаністак «Тутти». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прадставіць выставу беларускай графікі. 6 ліпеня свята пераедзе з Будапешта ў венгерскі горад Кестхей вобласці Зала. Беларускія артысты выступяць перад венгерскімі гледачамі ў Балатонскім тэатры. Аматары выяўленчага мастацтва пазнаёмяцца з працамі нашых сучасных мастакоў. Дні культуры Беларусі арганізуюцца пасольствам Беларусі ў Венгрыі і беларускім Міністэрствам культуры пры падтрымцы венгерскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія адкрыцця беларускіх дзён культуры адбудзецца сёння ўвечары ў будынку Будапешцкага палаца мастацтваў.
|
|