Колькі каштуе “Славянскі базар”?. 21.by

Колькі каштуе “Славянскі базар”?

05.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да афіцыйнага адкрыцця XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску” засталося некалькі дзён. Перад пачаткам імпрэзаў яго арганізатары паспрабавалі зрабіць невялікую справаздачу аб выкананай працы. Найцікавейшым аказалася фінансавае пытанне.

Нягледзячы на крызіс, арганізатары вырашылі не шкадаваць грошай у спадзяванні, што кожная капейка вернецца ў бюджэт. Хаця на фестываль за 19 год ужо выдаткаваны агромністыя сумы.

“З 1998-га па 2010 год агульная сума фінансавання фестывалю толькі пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы склала 255 мільёнаў расійскіх рублёў, -- заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Забалоцец. -- У гэтым годзе на ўсе мерапрыемствы з саюзнага бюджэту выдаткавана 24 мільёны 896 тысяч расійскіх рублёў”.

Варта адзначыць, што з 2003 года гэта сума фактычна не мянялася, нягледзячы на фінансавы крызіс і рост коштаў. Беларускі бок у гэтым годзе аддаў на правядзенне фэсту 15 мільёнаў 596 тысяч расійскіх рублёў. Расія вырашыла сэканоміць і аддаць на фестываль толькі 9 мільёнаў 300 тысяч расійскіх рублёў. Да гэтых сум варта дадаць яшчэ 2,5 мільярда беларускіх рублёў, якія са свайго рэзервовага фонду выдзеліў асабіста А.Лукашэнка. Памер “ахвяраванняў” у параўнанні з мінулым годам узрос з 2,068 да 2,5 мільярда беларускіх рублёў.

Сродкі, выдаткаваныя на фестываль, плануюць вярнуць з дапамогай канцэртаў. Маўляў, на выступленні Дмітрыя Хварастоўскага, Юрыя Антонава, Стаса Міхайлава ўжо няма квіткоў. Горш справы з продажамі месцаў на конкурсныя канцэрты маладых выканаўцаў -- квіткі разыходзяцца не вельмі ўдала. Пры гэтым арганізатары адзначаюць, што 80% квіткоў на ўсе канцэрты фестывалю ўжо раскуплены.

Першыя фестывальныя падзеі пачнуцца 7 ліпеня з канцэрта Юрыя Антонава, а афіцыйнае адкрыццё запланавана на 9 ліпеня. “Славянскі базар” будзе доўжыцца да 16 ліпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да афіцыйнага адкрыцця XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску” засталося некалькі дзён. Перад пачаткам імпрэзаў яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика