'Купальская ноч у Купалавым доме''. 21.by

'Купальская ноч у Купалавым доме''

06.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 ліпеня у  Нацыянальным літаратурным музеі  Янкі Купалы адбудзецца фэст  з нагоды купальскага свята.ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ 

19.00 – купальскія  песні з элементамі традыцыйнага  абраду ў выкананні фальклорнага  гурта “Ліцвіны”.

 20.00 – літаратурна-музычная  праграма “Па струнах думак…”  – песні на вершы Янкі Купалы, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі  імя Янкі Купалы і музычныя  кампазіцыі ў выкананні беларускіх  артыстаў: “Alta Mente”, “Re1ikt”, “Хорціца”, Алеся Камоцкага, Ірыны Лой, Сяргея Клачкова (гурт “FratreZ”), Андрэя Касценя, Рамана Яраша.

Наведвальнікаў  чакае пляценне купальскіх вянкоў, маляванне па твары, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі “Гістрыён” ў суправаджэнні  гурта “Пераплут”.

 Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы – традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць стварыць маленькі мастацкі шэдэўр.

 Звычайна завяршалася  купальскае свята назіраннем за ўзыходам сонца. Яно нібы “гуляла”, пералівалася, дзялілася на некалькі частак, якія разбягаліся і зноў зыходзіліся  ў адзінае кола. Свята Купалле  – гімн сонцу, напамін пра тое, што святло заўсёды перасільвае цемру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика