Грунвальд па пошце. 21.by

Грунвальд па пошце

09.07.2010 17:03 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці не самай маштабнай вайсковай падзеі Сярэднявечча прысвечаны камплект паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах», што падрыхтаваны па матэрыялах фондаў нацыянальнай бібліятэкі.

У набор уваходзіць 16 паштовак. Сярод іх рэпрадукцыі гравюраў і палотнаў беларускіх, польскіх, чэскіх і швейцарскіх мастакоў, сучасных і класічных.

Вядома, не абышлося без паляка Яна Матэйкі, ягонага эпічнага палатна «Грунвальдская бітва» (там, дзе Вітаўт у сярэдзіне). А таксама рэпрадукцыі карціны чэха Альфонс Муха (палатно «Пасля Грунвальдскай бітвы») і класічных мініятур, узятых з ілюстраваных хронік швейцарскага гісторыка Шылінга. Сярод паштовак прадстаўлены таксама партрэтны жывапіс: выявы князя Вітаўта і караля Ягайлы. Не забыты і партрэт галоўнага праціўніка аб’яднанага беларуска-літоўска-польскага войска — вялікага магістра Тэўтонскага Ордэна Ульрыха фон Юнгінгена.

Кошт набору паштовак — блізу 11 тысяч беларускіх рублёў.

Прэзентацыя паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах» адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах гісторыка-культурнага праекта «Грунвальд-600».


дырэктар нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі на прэзентацыі праекта «Грунвальд-600». Фота з сайту nlb.by bbb


Лявон К.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці не самай маштабнай вайсковай падзеі Сярэднявечча прысвечаны камплект паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах», што падрыхтаваны па матэрыялах фондаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика