Сёння ў Віцебску распачынаецца «Славянскі базар»
09.07.2010 18:06
—
Новости Культуры
|
Урачыстае адкрыццё фестывалю «Славянскі базар» пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску. Каля 5 тыс. гасцей з 34 краін свету возьмуць удзел у XIX форуме мастацтваў. Упершыню на фестываль прыедуць прадстаўнікі Чарнагорыі, Панамы і Кубы. У праграме «Славянскага базару» заяўлена 70 творчых праектаў, для правядзення якіх будуць задзейнічаныя 16 канцэртных і творчых пляцовак горада. Толькі на галоўнай сцэне — у Летнім амфітэатры — пройдзе 19 канцэртаў. Упершыню абноўленая плошча Перамогі стане месцам правядзення адразу двух канцэртаў. XIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» захавае традыцыйную структуру і зноў падорыць сустрэчы з майстрамі мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны, дарослы і дзіцячы песенныя конкурсы, а таксама звыклую кіна- і тэатральную праграму. Зорным інтэрнацыянальным складам удзельнікаў будзе адметны канцэрт урачыстага адкрыцця: Дзмітрый Хварастоўскі, Мікалай Баскаў, Ларыса Доліна, Юрый Антонаў, Стас Міхайлаў, Алена Ваенга, Іна Афанасьева, ансамблі «Песняры» і «Сябры», Таісія Павалій, Томас Андэрс, Чэні і Невегрын, Хелена Вондрачкава. У канцэртных афішах фестывалю таксама пазначаныя імёны Аляксандра Сярова, Валерыі, Дзімы Білана, Тота Кутуньё. Арганізатары фестывалю не забыліся і аб спрактыкаванай публіцы. Для музычных гурманаў выступяць Ніно Катамадзе і група «Insight», У фестывальную мітусню ўнясуць інтрыгу дарослы і дзіцячы конкурсы выканаўцаў эстраднай песні. У міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў возьмуць удзел 19 канкурсантаў з 19 краін, упершыню ўключыцца ў барацьбу за На дзіцячым песенным конкурсе, які пройдзе Амаль 900 рамеснікаў і мастакоў стануць удзельнікамі Горада майстроў на «Славянскім базары ў Віцебску». Традыцыйнымі пляцоўкамі для размяшчэння народных майстроў і рамеснікаў будзе вуліца Чайкоўскага, вядучая да цэнтра «Дзвіна», і пляцоўкі каля канцэртнай залы «Віцебск». Старадаўнія вуліцы Талстога і Суворава, якія сталі нядаўна пешаходнымі, ператворацца ў салон пад адкрытым небам, дзе свае творы выставяць амаль 100 мастакоў. Для тых, хто не зможа пабываць на фестывалі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь — галоўны вяшчальнік фестывалю — будзе весці трансляцыі на працягу ўсіх святочных дзён. Пачынаючы з 9 ліпеня гледачы Першага канала і тэлеканала «Лад» змогуць убачыць большую частку ўсіх канцэртаў фестывалю. Як чакаецца, асвятляць «Славянскі базар» прыедуць каля 400 журналістаў — прадстаўнікоў друкаваных і электронных СМІ з розных дзяржаваў. Урачыстае закрыццё фестывалю пройдзе 15 ліпеня. БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё фестывалю «Славянскі базар» пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску.Каля 5 тыс. гасцей з 34 краін свету возьмуць удзел... |
|