Выстава скрэп-арта на «Славянскім базары». 21.by

Выстава скрэп-арта на «Славянскім базары»

09.07.2010 18:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На «Славянскім базары ў Віцебску» адкрылася выстава скрэп-арта — унікальных работ, вырабленых з утылю.

Падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў абласным краязнаўчым музеі 8 ліпеня адкрылася выстава арт-механізмаў «Рух фантазій» Міжнароднай гільдыі майстроў з Санкт-Пецярбургу — творчага аб’яднання кавалёў, дызайнераў, архітэктараў, жывапісцаў і іншых майстроў, звязаных з мастацтвам і рамёствамі.

У экспазіцыю ўвайшлі 68 твораў майстроў Ігара Іванова, Таццяны Шубінай і Вольгі Ардоўскай з Санкт-Пецярбургу, якія працуюць у адным з самых цікавых кірункаў у сучасным мастацтве — скрэп-арт (з англ. scrap — лом, прадмет утылю, выкарыстаная рэч). Чароўнае, творчае ператварэнне выкінутых прадметаў у арт-аб’ект — галоўнае ў паняцці скрэп-арта. Гэта нешта накшталт рэінкарнацыі жалеза.

Арт-механізмы мастачак Шубінай і Ардоўскай вырабленыя з механізмаў, дэталяў і кухонных прадметаў — гаек, накрывак, колаў, лыжак, друшлякоў, шрубоў, шчотак, кранаў, спідометраў, спружын, фар і іншага металічнага лому, якія адслужылі свой тэрмін. З дапамогай гэтых выкінутых праз непатрэбнасць рэчаў мастачкі ствараюць незвычайныя вобразы — жалезных сабак, коз, насякомых, птушак, рыб, коней і людзей. У некаторых работах ёсць элемент механікі: птушкі або насякомыя махаюць крыламі, качаюць галавой, варушаць канцавінамі, у іншых работах адчыняюцца дзверцы, можна запаліць ліхтарыкі і г.д.

Выстава пецярбургскіх майстроў арт-механізмаў будзе працаваць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і пасля фестывалю «Славянскі базар», да 15 жніўня.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «Славянскім базары ў Віцебску» адкрылася выстава скрэп-арта — унікальных работ, вырабленых з утылю.Падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў абласным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика