Нумералогія “Славянскага базара”
12.07.2010
—
Новости Культуры
|
![]() На конкурсе маладых выканаўцаў, які праходзіць у межах 19-га Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар”, усе справы падначалены нумералогіі. На перадюбілейным фестывале ў Віцебску распачнецца спаборніцтва за права называцца лепшым вакалістам “Славянскага базару”. Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў у гэтым годзе цалкам падначалены магіі лічбаў. У 19 па ліку конкурсе прымуць удзел 19 удзельнікаў з 19 краін. Беларусь прадстаўляе малады вакаліст Дзяніс Вяршенка, які ў мінулым годзе атрымаў гран-пры міжнароднага фэсту-конкурсу сцэнічнага мастацтва “На высокай хвалі-2009”. Маладому чалавеку 23 гады, ён пачаў рыхтавацца да “славянскага базару” усяго за некалькі месяцаў да пачатку конкурсу, але пры гэтым спадзяецца на годны выступ. Расію ў гэтым годзе прадстаўляе 27-гадовая Ганна Малышэва, якая перамагла ў некалькіх значных расійскіх вакальных конкурсах. Ад Украіны на конкурсе выступіць 23-гадовая Інна Воранава. Конкурс будзе праходзіць 13 і 14 ліпеня, а імя пераможцы назавуць 15 ліпеня -- падчас апошняга фествальнага дня. Сёння будзе адбывацца толькі лёсаванне, якое вызначыць парадак выступу канкурсантаў.Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурсе маладых выканаўцаў, які праходзіць у межах 19-га Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар”, усе справы падначалены нумералогіі. |
|