Купі Клінава!. 21.by

Купі Клінава!

14.07.2010 10:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 20 артыстаў, цвет сучаснага мастацтва, выставілі свае творы на продаж у галерэі «Ў».

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» успомнілі, што яны структура не толькі мастацкая, але і камерцыйная. Больш за дваццаць актуальных мастакоў, цвет сучаснага беларускага мастацтва, выставілі свае творы на продаж. У Мінску праходзіць летні «АртКірмаш».

«АртКірмаш» — яшчэ і нагода паглядзець сучаснае мастацтва. «Ў»шнікі вырашылі не ісці за кепскім прыкладам мастакоўскіх таўкучак, дзе ўсяго збор-каляда. Кожны мастак выставіў па 2-3 карціны, а астатнія можна ўбачыць відэанарэзкай на экране.

Акрамя гэтага на «АрКірмашы» прадугледжаныя зніжкі: штодзень працы пэўнага мастака будуць прадавацца па зменшаным кошце. Вы зможаце пабачыць і набыць графіку і керамічныя пласты Тамары Сакаловай, фотарэалістычны жывапіс Аляксандра Некрашэвіча, працы Зоі Луцэвіч, палотны Руслана Вашкевіча, прынты і вышытыя аб"екты Аляксея Лунёва і яшчэ шмат чаго цікавага.

Дык колькі каштуе сучаснае мастацтва? Калі ласка — фотаздымак з серыі «Горад сонца» фотамастака Артура Клінава ацэнены ў 360 тыс. беларускіх рублёў (гэта без зніжкі). Крыху даражэйшая графіка: працы Сяргея Балянка — ад 560 тыс. Карціну Жанны Капуснікавай «Штраф» можна прыдбаць за 3 мільёны 725 тысяч. Самыя дарагія — статуэткі і скульптуры: вось «Матроны» Капілавай — амаль 32 мільёны.


Жанна Капуснікава. «Штраф»

«Толькі адзінкі ў беларускім і сусветным мастацтве жывуць за кошт мастацтва, — кажа дырэктарка галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава. — Большасць або выкладае, або, на жаль, працуе дызайнерам пад замову. Чаму на жаль? На маю думку, мастак павінен мець магчымасць пісаць свае карціны, замоўленыя «зверху», і штогод ладзіць выставы».


Марына Капілава. «Матроны»

«АртКірмаш» працягнецца да 31 ліпеня, а арганізатары заклікаюць нас натхняцца і купляць беларускае.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 20 артыстаў, цвет сучаснага мастацтва, выставілі свае творы на продаж у галерэі «Ў».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика