10 запаветаў для жанчыны ў ложку. 21.by

10 запаветаў для жанчыны ў ложку

14.07.2010 10:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1. Не хочаш — не трэба. Табе не хочацца ісці ў ложак — лепей не ідзі. Горш за ўсё, калі ты дасі яму адчуць, што робіш паслугу.

2. Добрага ранку! Дай яму атрымаць асалоду, калі ягоны ўзровень тэстэстэрону сягнуў надхмар’яў. Хаця ведаем, ты любіш тое ўначы.

3. Cкарачай. Гэта ж не дыпломная праца — часам можна даць рады хутка і нават хуценька.

4. Не бяжы. Якую секунду пасля ты ляціш у душ — гэта сігнал яму, што любошчы не надта чысты занятак. А мы ж, ведаем, што гэта не так!

5. Запальвай святло. Час ад часу запальвай святло. Калі ты кансерватарка — тушы святло і потым… запальвай святло.

6. Не шукай адчэпак. Калі не хочаш і не можаш падчас месячніцы, так і скажы. Пагатоў альтэрнатыўных шляхоў залагодзіць яго стае.

7. Ініцыюй сама. Забудзься пра хатняе выхаванне і пачынай першая.

8. Кіруй і накіроўвай. Ён не нарадзіўся з уштукаванай праграмай «Як залагодзіць жанчыну». Твая асалода (прынамсі па першым часе) у тваіх руках.

9. Мужчыны любяць вушамі. Так, так, ён будзе без сумневу рады даведацца, які ён уцешны для цябе партнёр. А яшчэ лёсткі матывуюць яго.

10. Забудзься пра тэхніку і аргазм. Часам важна кахацца з прычыны кахання, і зведаць бурлівыя любошчы і не сягнуць аргазму.

Падзяліцца навіной: 
Cямён Цыбульскі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Не хочаш — не трэба. Табе не хочацца ісці ў ложак — лепей не ідзі. Горш за ўсё, калі ты дасі яму адчуць, што робіш паслугу.2. Добрага ранку! Дай яму атрымаць асалоду,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика