Віктар Шніп. Балада Грунвальдскай бітвы. 21.by

Віктар Шніп. Балада Грунвальдскай бітвы

15.07.2010 10:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(15.07.1410)

Пад латамі стальнымі крыжакоў
Жывыя душы і жывая кроў,
І ім, як нам, жыццё таксама міла,
Але палюбіць сёння іх магіла,
Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог,
І коп’яў лес, і стрэлаў нашых хмары,
Што ў небе над самотаю дарог
Лятуць і лётам абуджаюць мары
Аб перамозе, да якой ідзём
За Вітаўтам, нібыта за агнём
Праз ноч у дзень, дзе нашыя магілы,
Нібы прыступкі лесвіцы, з якой
Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,
Нібыта Храм бялюткі, прад сабой…
Звіняць мячы, крывавяцца шаломы,
І коп’яў лес трашчыць, нібы трыснёг.
І ўжо адказ ёсць на пытанне: «Хто мы?»,
Але яго яшчэ не чуе Бог…

Падзяліцца навіной: 
Віктар Шніп

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(15.07.1410)Пад латамі стальнымі крыжакоўЖывыя душы і жывая кроў,І ім, як нам, жыццё таксама міла,Але палюбіць сёння іх магіла,Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог,І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика