Латушка адслужыць паніхіду па загіблых ваярах Грунвальда
15.07.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
Паніхіда ў памяць аб забітых ваярах Грунвальдскай бітвы адбудзецца сёння а 13 гадзіне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска. Служыць будзе настаяцель сабору Георгій Латушка. Падчас паніхіды згадаюць імя князя Сімяона (Лугвена), удзельніка бітвы і праваслаўнага дабрачынцы, заснавальніка шмат якіх цэркваў на тэрыторыі ВКЛ. Паніхіду заказала Таварыства беларускай мовы. Петра-Паўлаўскі сабор — адзіны праваслаўны храм у сталіцы, дзе адбываюцца рэгулярныя богаслужэнні на беларускай мове. Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паніхіда ў памяць аб забітых ваярах Грунвальдскай бітвы адбудзецца сёння а 13 гадзіне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска. Служыць будзе настаяцель сабору...
|
|