Як помнікі на магіле Багушэвіча змяняліся цягам стагоддзя. 21.by

Як помнікі на магіле Багушэвіча змяняліся цягам стагоддзя

15.07.2010 11:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расказвае Уладзімір Содаль, уласнік унікальнага збору дакументаў пра першабеларуса. 

"Мне найдаражэйшы першапачатковы. Хай ён і просценькі, але з выявамі сімвалаў творчасці пісьменніка — дудкі і смыка". Сп. Содаль гатовы бачыць любы помнік, але каб толькі там захаваліся тыя сімвалы.

Адразу пасля смерці на магіле Францішка Багушэвіча ў Жупранах паставілі сціплы крыж з вянкамі, дудкай і смыком. Дзесьці ў 1950-х гадах камуністы ўсталявалі цэментны помнік з расейскамоўнымі надпісамі. А ў 1975 годзе з’явіўся новы, які захаваўся і да сёння (архітэктар К. Асадаў, скульптары В. Данянкоў, В. Пятраеў).

Нагадаем, што цяпер помнік з магілы пісьменніка ў Жупранах знаходзіцца на рэстаўрацыі. Як паведамілі ў ідэалагічным аддзеле Ашмянскага райвыканкама, ужо гатовы гранітны помнік Багушэвічу і сваякам, пахаваным побач. Хутка іх усталююць.


Францішак Багушэвіч перад смерцю. Малюнак яго сына Тамаша.



Так магіла пісьменніка выглядала ў 1929 годзе.


Такі помнік паставілі камуністы.


Янка Тарчэўскі ля магілы дзеда.


Так выглядае магіла пісьменніка сёння.

Францішак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсій, выехаў ва Украіну. У 1884 прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў "Дудка беларуская", "Смык беларускі". З 1898 года жыў у Кушлянах (Смаргоншчына), пахаваны ў Жупранах (Ашмяншчына), на высокай гары тамтэйшых могілак, каля касцёла. Яму належаць словы: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расказвае Уладзімір Содаль, уласнік унікальнага збору дакументаў пра першабеларуса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика