Літоўскі прэм’ер праедзе па «гістарычных літоўскіх землях» Беларусі на ровары. 21.by

Літоўскі прэм’ер праедзе па «гістарычных літоўскіх землях» Беларусі на ровары

15.07.2010 14:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 25 ліпеня па 1 жніўня прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у складзе велагрупы колькасцю 30 чалавек праедзе па тэрыторыі Беларусі.

Як паведаміла прэс-сакратар прэм’ера Ярда Паўкштэне, літоўцы праедуць «дарогамі Вялікага Княства Літоўскага, па гістарычных літоўскіх землях», у прыватнасці, праз Ліду і Нясьвіж. Запланаваныя сустрэчы ўдзельнікаў велапрабегу з прадстаўнікамі мясцовых літоўскіх суполак, наведванне службы ў каталіцкім храме.

Разам з літоўскім прэм’ерам ў велапаход адправяцца прадстаўнікі партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы», а таксама міністр сацыяльнай абароны і працы Данатас Янкаўскас і міністр эканомікі Дайнюс Крэйвіс.

Што тычыцца запрашэння далучыцца да групы Аляксандру Лукашэнку і прэм’ер-міністру Расіі Ўладзіміру Пуціну, якое Кубілюс зрабіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі ў Мінску 28 чэрвеня, то яно было «перабольшаным СМІ», заўважыла Паўкштэне. Яно было «больш жартаўлівым, чым афіцыйным», дадала прэс-сакратар літоўскага прэм’ера. Яна не валодае інфармацыяй аб удзеле ў мерапрыемстве афіцыйных асобаў Беларусі ці Расіі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика