500 еўра за пацалунак у машыне
20.07.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
А за пацалунак на лесвічнай пляцоўцы закон вымагае штрафу памерам 100 еўра. Абсурдныя забароны, што дзейнічаюць у Італіі, выцягваюць грошы з неабачлівых турыстаў. На некаторых пляжах у Рыме забаронена выкопваць ямы ў пяску і будаваць замкі. Ля лагуны накладаюць штраф за кармленне галубоў. На папулярным сярод турыстаў востраве Капры забаронена грукаць па дарозе драўлянымі сандалямі. Месцамі дзейнічаюць забароны на вывешванне мокрых ручнікоў на балконах. Гэтым летам на 500 еўра аштрафаваны юнак, бо апоўначы рухаўся з куфлям піва ў руцэ праз цэнтр гораду. У раёне Мэрыі Рыму, відаць, прыемна штогод выдумляць новыя сродкі папоўніць гарадскую казну і загрузіць працаю супрацоўнікаў паліцыі. На сённяшні момант налічваецца звыш 150 «мясцовых парадкаў». Складанасць накладае няведанне новаўведзеных прадпісанняў як мясцовымі жыхарамі, так і турыстамі. Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А за пацалунак на лесвічнай пляцоўцы закон вымагае штрафу памерам 100 еўра. Абсурдныя забароны, што дзейнічаюць у Італіі, выцягваюць грошы...
|
|