Копіі партрэтаў роду Нямцэвічаў стануць даступнымі для беларусаў. 21.by

Копіі партрэтаў роду Нямцэвічаў стануць даступнымі для беларусаў

20.07.2010 13:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калужскі абласны краязнаўчы музей і Калужскі абласны мастацкі музей выказалі гатоўнасць стварэння электронных копій партрэтаў роду Нямцэвічаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў складзе іх калекцый.

Як паведамляе прэс-служба беларускага Мінкульта, афіцыйнае падцверджанне гэтага за подпісам міністра культуры Расійскай Федэрацыі Аляксандра Аўдзеева атрымала Міністэрства культуры Беларусі. Творы былі вывезены з маёнтку Скокі (зараз Брэсцкі раён) у 1915 годзе. У цяперашні момант фізічны стан палотнаў дазваляе выканаць здымкі, аднак перадусім неабходна спачатку правесці адпаведную рэстаўрацыйную падрыхтоўку партрэтаў, што патрабуе

некаторага часу.

Нагадаем, што пытанне стварэння электронных копій партрэтаў роду Нямцэвічаў было абмеркавана падчас візіту міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі ў Маскву у красавіку бягучага года.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калужскі абласны краязнаўчы музей і Калужскі абласны мастацкі музей выказалі гатоўнасць стварэння электронных копій партрэтаў роду Нямцэвічаў, арыгіналы якіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика