Гіганты ледавіковага перыяду – у Гістарычным музеі
22.07.2010 12:17
—
Новости Культуры
|
У Гістарычным музеі (Мінск, вул.Маркса, 12) з 16 ліпеня да 29 жніўня працуе выстава «Гіганты ледавіковага перыяду» з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць». Мадэлі жывёл для выставы адноўленыя па шкілетах даўніх вымерлых істот. Для гэтага выкарыстоўваліся сучасныя кампутарныя праграмы з трохмернай графікай. Экспанаты рухаюцца і могуць рыкаць! Зробленыя яны ў натуральны рост. Дзецям таксама прапануецца зрабіць трафарэт-малюнкі жывёлаў, пагуляцца з мазаікай. Білеты па 10 000 -- 15 000 рублёў. Дзецям да шасці гадоў уваход бясплатны. Выстава працуе з 11:00 да 19:00 штодня, апроч панядзелка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гістарычным музеі (Мінск, вул.Маркса, 12) з 16 ліпеня да 29 жніўня працуе выстава «Гіганты ледавіковага перыяду» з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга...
|
|