Беларускі рэжысэр зняў кліп для гурта Gogol Bordello
22.07.2010 15:42
—
Новости Культуры
|
Рэжысэр Аляксей Церахаў зьняў кліп для гурта Gogol Bordello. Цягам апошніх двух месяцаў ён працаваў над відэаўвасабленьнем песьні "Pala Tute". Здымкі праходзілі ў Нью-Ёрку. Ролік зроблены ў падтрымку новага альбома амэрыканскага гурта на чале з украінскім эмігрантам Яўгенам Гудзем, які прадусуе Мік Рубін.
Аляксей Церахаў — аўтар самага тытуляванага беларускага кліпу "Капитал" гурта "Ляпіс Трубяцкой". Апошнія два гады ён жыве ў Таронта. "Ня бачу ў Беларусі аніякіх пэрспэктываў, бо там усё больш забалочваецца. І балота тое распаўзаецца па ўсёй паверхні. Лічу, што няма розьніцы дзе знаходзіцца фізычна, каб рабіць нешта для сваёй краіны", — так ён патлумачыў свой ад’езд. Сьледам за "Капиталом" Церахаў яшчэ адзін пасьпяховы кліп для "Ляпісаў" — на песьню "Огоньки". Зрабіў таксама відэа для італьянцаў Cesare Cremonini, гурта зь Беларусі — "БЕЗ БИЛЕТА", і нават расейскага поп-сьпевака Дзімы Малікава. Цягам апошніх двух месяцаў Церахаў працаваў над відэаўвасабленьнем песьні "Pala Tute" Gogol Bordello. Здымалі відэа ў Нью-Ёрку. У амэрыканскага гурта на чале з украінскім эмігрантам Яўгенам Гудзем выйшаў новы альбом "Trans-continental Hustle" за прадусаваньне якога ўзяўся Мік Рубін, які працаваў з Red Hot Chili Peppers, Мікам Джагерам, U2 і Metallica. "У нас з Жэнем ёсьць агульныя сябры ў Таронта, так і пазнаёміліся, — распавядае Аляксей Церахаў. — Я зь цікававасьцю ўзяўся за працу, праўда на іншую песьню. Але Sony Records настаялі на тым, каб кліп быў менавіта на гэты твор". Гэта якраз той твор, які Gogol Bordello выконвалі на канцэртах Мадоны. Пэрсанажаў для кліпу "Pala Tute" рабіў яшчэ адзін беларус — Віталь Сідарук. Відаць таму плястылінавыя героі кліпу нагадваюць герояў роліка гурта "Ляпіс Трубяцкой" "Золотые яйцы". Трошкі сугучны амэрыканскі кліп зь іншым беларускім відэа — на песьню этна-трыё "Троіца" — "Тры янгалы" Юліі Рудзіцкай. Праўда рэжысэр Аляксей Церахаў з гэтым ня згодны. "Тэма „еду на машыне“ ды сьпяваю — клясычная. Яна скарыстаная, як у „Троіцы“, так і ў мяне, але нічога супольнага між імі няма. А „Золотые яйцы“ зроблены вельмі кандова, тут жа зусім іншая тэхніка здымак і зусім іншы постпрадакшн". Самім удзельнікам Gogol Bordello праца беларускага рэжысэра спадабалася. Так што ня выключана, што Аляксея чакае яшчэ не адна замова. Амэрыканская прэм’ера кліпу "Pala Tute" адбылася на афіцыйным сайце гурта. 21 ліпеня была зладжана прэм’ера кліпу ў менскім бары "Малако" пры ўдзеле яго аўтара Аляксея Церахава, які на некалькі дзён прыехаў на Радзіму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цягам апошніх двух месяцаў ён працаваў над відэаўвасабленьнем песьні "Pala Tute". Здымкі праходзілі ў Нью-Ёрку. Ролік зроблены ў падтрымку новага альбома амэрыканскага... |
|