У Мінску развіталіся з рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым
22.07.2010 16:20
—
Новости Культуры
|
Цырымонія развітання з Ігарам Дабралюбавым прайшла 22 ліпеня ў сталічным Доме кіно. Ён памёр 19 ліпеня ў адной з мінскіх клінік пасля працяглай хваробы. Развітацца з беларускім рэжысёрам, акцёрам і сцэнарыстам прыйшлі некалькі соцень чалавек — калегі, сябры і блізкія, прыхільнікі яго творчасці. Першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі зачытаў спачуванні ад прэзідэнта Беларусі. «Ігар Дабралюбаў пакінуў значны след у гісторыі айчыннай культуры: знятыя ім выдатныя карціны для дарослых і дзяцей сталі сапраўднай класікай нацыянальнага мастацтва, яны карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў розных пакаленняў, — гаворыцца ў паведамленні Аляксандра Лукашэнкі. — Жыццё і творчасць Ігара Міхайлавіча — прыклад высокага прафесіяналізму і самаадданага служэння сваёй справе для ўсіх кінематаграфістаў краіны». Акцёр Генадзь Гарбук, які сыграў адну з галоўных роляў у фільме Дабралюбава «Белыя росы», заўважыў, што ўсе, хто працаваў з гэтым рэжысёрам, «назаўжды запомняць яго інтэлігентнасць, эрудыцыю, найвышэйшы прафесіяналізм, а таксама цёплае, ласкавае стаўленне да здымачнай групы, давер да артыстаў».«Жыццё кароткае, ісціна адносная, мастацтва — вечнае, — сказаў акцёр. — Ты пражыў жыццё, насычанае працай, талентам, і цяпер твае птушаняты — твае фільмы, будуць без цябе жыць у часе, і жыць годна, таму што далёка не кожнай працы рэжысёра дастаецца вышэйшае неафіцыйнае званне «народнай камедыі». Беларускі рэжысёр Віктар Дашук заўважыў, што на «ўсіх складаных паваротах лёсу Ігар Міхайлавіч ніколі не здрадзіў той вялікай ідэі, якая вяла яго па жыцці ў мастацтве». «У Словы спачування таксама выказалі прадстаўнікі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», УП «Кінавідэапракат», калегі і вучні рэжысёра. Таксама спачуванні родным і блізкім рэжысёра даслалі Мікалай Карачанцаў, Галіна Польскіх і іншыя акцёры і кінематаграфісты. Сёння ж адбудзецца пахаванне Дабралюбава на Маскоўскіх (Усходніх) могілках Мінска. Нагадаем, у актыве Дабралюбава каля двух дзесяткаў поўнаметражных фільмаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» беларускага кінамастацтва: «Іван Макаравіч» (1968 год), «Крокі па зямлі» (1969), «Вуліца без канца» (1972), «Братушка» (1975), «Белыя росы» (1983), «Восеньскія сны» (1986) і інш. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія развітання прайшла ў сталічным Доме кіно.
|
|