«Ляпіс Трубяцкой» бароніць беларускія тавары
26.07.2010 11:44
—
Новости Культуры
|
Музыкі запісалі песню-заклік «Купляй беларускае!» «Купляй беларускае, купляй сваё! Выкінь у смецце самсунгі і саньё!» — радок з новай песні «Ляпісаў». Яна выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў іранічным стылі. Хоць музыкі пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадусар «Ляпіса Трубяцкого» Яўген Калмыкоў супакойвае: «Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем!». Песня «Купляй беларускае!» — своеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы «Adnak!» , які прайшоў у ліпені. «Мы не планавалі ўключаць песню ў які-кольвек альбом, бо гумар тэксту могуць зразумець толькі ў Беларусі», — адзначыў Яўген Калмыкоў. Adnak.by і «Ляпісы» прэзентуюць і ролік да песні «Купляй беларускае!». «Гэта не кліп, а відэаінсталяцыя. Песня нарадзілася падчас вяртання з аэрапорта «Мінск-2». Убачаныя па дарозе кадры леглі ў аснову твору студэнта-аператара Аляксандара Галушкі, які паездзіў з камерай цягам сутак па Мінску і ваколіцах. Адзняты матэрыял лёг у аснову відэаісталяцыі,» — тлумачыць Яўген Калмыкоў. Падзяліцца навіной:
Adnak.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыкі запісалі песню-заклік «Купляй беларускае!»
|
|