Фолк-фэст "Камяніца" абвяшчае хэдлайнераў і шукае таленты. 21.by

Фолк-фэст "Камяніца" абвяшчае хэдлайнераў і шукае таленты

26.07.2010 11:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


4 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту мае адбыцца фолк-фэст "Камяніца". У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства будуць этна-трыа "Троіца" і гурт "Палац". Сродкі ад продажу квіткоў пайдуць на рахункі музею.

Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо ў 5 кіламетрах ад Мінска (за аўтарынак "Малінаўка"). На маляўнічых лугах пад блакітным небам стаіць унікальная калекцыя помнікаў драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі.

Фестываль упершыню адбыўся год таму, сабраўшы каля 2 тысяч гледачоў. Тады музычную праграму ўзначалілі гурты Kriwi, "Стары Ольса", "Нагуаль", "Джамбібум".

"У мінулым годзе мы хутчэй спрабавалі свае сілы, таму гэтым разам мы павінны ўсё зрабіць яшчэ лепш на ўсіх узроўнях, ад транспарту да музычнай праграмы, – распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чыгрынец. – Акрамя хэдлайнераў будуць іншыя досыць вядомыя гурты, але галоўнае – мы шукаем новыя таленты, каб паказаць іх на нашым фэсце. Бо нешта ўсе кажуць, што новых фолк-выканаўцаў няма, але мы не жадаем верыць у гэта".

Запісы трэба дасылаць на мэйл kamyanitsa@gmail.com да 15 жніўня. Лепшы гурт абярэ аўтарытэтнае журы на чале з Алегам Хаменка ("Палац") і Іванам Кірчуком ("Троіца").

Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце фэсту.
Даведка: 029 6701330, 017 5076937.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту мае адбыцца фолк-фэст "Камяніца". У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства будуць этна-трыа "Троіца" і гурт "Палац".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика